pdf

ЛЮБЧА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:58:03

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


location Google location Yandex

Любча, вёска, Вілейскі раён

ЛЮБЧА, вёска, Вілейскі раён

Магіла загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Любча.

ЛЮБЧА, вёска, Вілейскі раён

Магіла загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Любча.

Лю́бча

Вёска на тэрыторыі Вілейскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на ўсход ад в. Малявічы Хаценчыцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 95 чалавек.

У час карнай аперацыі 5 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (93 чалавекі, у т. л. 47 дзяцей), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (23 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму ў 1955 г. і на месцах, дзе былі спалены жыхары (жанчыны і мужчыны паасобку), у 1975 г. пастаўлены помнік. На месцы кожнага спаленага дома ў 1975 г. устаноўлены мемарыяльныя пліты, на якіх пералічаны імёны тых, хто загінуў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».