ЛЮЦЕЦКІ

Дата стварэння: 29.09.2023 12:06:14

Дата змены: 15.12.2023 11:49:13


location Google location Yandex

Люцецкі, пасёлак, Барысаўскі раён


Лю́цецкі

Пасёлак на тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 3 км на поўдзень ад в. Клетнае Маісееўшчынскага сельсавета. Перад вайной тут жылі 134 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў маі (паводле іншых звестак 3 ліпеня) 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (134 чалавекі, у т. л. 31 дзіця), разрабавалі маёмасць, пасёлак (24 двары) спалілі.

Пасля вайны не адрадзіўся.

На месцы трагедыі ў 1977 г. пастаўлена стэла з памятным надпісам (пасёлак названы Люцец, дата знішчэння — 3 ліпеня 1943).

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».