pdf

ЛЯВІШЧА

Дата стварэння: 29.09.2023 12:13:59

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Лявішча, вёска, Слуцкі раён

Ляві́шча

Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км ад в. Чырвоная Старонка Сорагскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 63 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў лютым (паводле іншых звестак — у студзені) 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (45 чалавек, у т. л. 30 дзяцей), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».