pdf

МАРКАВА

Дата стварэння: 29.09.2023 15:35:18

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Маркава, вёска, Верхнядзвінскі раён

МАРКАВА, вёска, Верхнядзвінскі раён

Курган і памятны знак на месцы знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі вёскі Маркава.

Ма́ркава

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Бяляны Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 54 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў лютым (паводле іншых звестак — у чэрвені) 1943 г., гітлераўцы загубілі 31 жыхара і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган і ўстаноўлены памятны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».