pdf

МАРОЗАЎКА

Дата стварэння: 02.10.2023 09:54:47

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Марозаўка, вёска, Сенненскі раён


Маро́заўка

Вёска на тэрыторыі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Ліпна Ходцаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 42 чалавекі.

У час карнай аперацыі 22 жніўня (паводле іншых звестак — 18 жніўня) 1942 г. гітлераўцы загубілі (спалілі жывымі ў хляве) 28 жыхароў, у т. л. 17 дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (11 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму ў 1975 г. пастаўлены памятны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».