Мартыне́нкі
Вёска (хутар) на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Палатоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 16 чалавек.
У час карнай аперацыі летам 1942 г. гітлераўцы загубілі 10 жыхароў і спалілі вёску (2 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».