pdf

МАСЯВІЧЫ

Дата стварэння: 02.10.2023 10:17:10

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Масявічы, вёска, Капыльскі раён


Масяві́чы

Вёска на тэрыторыі Капыльскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Бабаўнянскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 138 чалавек.

У час карнай аперацыі ў сакавіку (паводле іншых звестак — у лютым) 1943 г. гітлераўцы загубілі 130 жыхароў, у т. л. старых і дзяцей, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (32 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1969 г. пастаўлены абеліск, на магіле ахвяр нацызму ў 1974 г. — скульптурная кампазіцыя (партызан і дзяўчына), якая была ўключана ў склад адкрытага ў 1998 г. мемарыяльнага комплекса.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».