Ме́жалы (Межалы́, Ме́жалава)
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Крывасельцы Бігосаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 84 чалавекі.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 57 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1975 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».