pdf

МУРАГІ

Дата стварэння: 02.10.2023 10:35:27

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Мурагі, вёска, Ушацкі раён

Мурагі́

Вёска на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на паўночны захад ад в. Малыя Дольцы Вялікадолецкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 32 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў чэрвені і ліпені 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (32 чалавекі, у т. л. 17 дзяцей) і спалілі вёску (9 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі і на магіле ахвяр фашызму ў 1964 г. пастаўлены стэлы.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».