pdf

МЫЛЬНІЦА

Дата стварэння: 02.10.2023 10:37:22

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Мыльніца, вёска, Лагойскі раён

МЫЛЬНІЦА, вёска, Лагойскі раён

Мемарыяльны знак на месцы вёскі Мыльніца (Лагойскі раён Мінскай вобласці), знішчанай разам з жыхарамі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Мы́льніца

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўнач ад в. Забярозаўка Швабскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 26 чалавек.

У час карнай аперацыі 13 красавіка 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (7 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».