НІЖНЯЕ СТУНЖАВА

Дата стварэння: 02.10.2023 10:43:43

Дата змены: 15.12.2023 12:08:28


location Google location Yandex

Ніжняе Стунжава, вёска, Верхнядзвінскі раён


Ні́жняе Сту́нжава

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад аграгарадка Сар’я Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 73 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 64 жыхары і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».