pdf

НІЎЁ

Дата стварэння: 02.10.2023 10:45:21

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Ніўё, вёска, Расонскі раён

Ніўё

Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўднёвы ўсход ад в. Шалашнікі Клясціцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 62 чалавекі.

У час карных аперацый у лютым і кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 17 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр нацызму непадалёку ад в. Пірагі Клясціцкага сельсавета ў 1967 г. пастаўлены абеліск.