pdf

ПАГАРЫ

Дата стварэння: 02.10.2023 10:56:01

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Пагары, вёска, Полацкі раён

Пага́ры

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 7 км на паўднёвы ўсход ад в. Домнікі Гаранскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 107 чалавек.

У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г., а таксама ў 1944 г. гітлераўцы загубілі 24 жыхары і спалілі вёску (19 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1986 г. устаноўлена мемарыяльная пліта.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».