Падзаро́дня
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Храпакі Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 82 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў ліпені 1942 г. гітлераўцы загубілі 21 жыхара і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».