Падрэ́заўшчына
Хутар (вёска) на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзіўся за 3 км на поўдзень ад в. Свілы Ёдскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 10 чалавек.
У час карнай аперацыі 22 лістапада 1942 г. гітлераўцы загубілі 10 жыхароў і спалілі вёску (2 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».