Папялкі́
Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 7 км на ўсход ад в. Марачкова Клясціцкага сельсавета.
У час карнай аперацыі ў канцы 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў і спалілі вёску.
Пасля вайны не адрадзілася.
На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1968 г. на месцы былой вёскі насыпаны курган; у 2017 г. устаноўлены памятны знак мірным жыхарам Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, якія былі загублены гітлераўцамі ў час згаданай карнай аперацыі.