pdf

ПАРШЧАХА

Дата стварэння: 02.10.2023 11:46:49

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Паршчаха, вёска, Глускі раён


Паршча́ха

Вёска на тэрыторыі Глускага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 8 км на паўночны ўсход ад в. Яўсеевічы Завалочыцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 83 чалавекі.

У час карнай аперацыі 19 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (67 чалавек, у т. л. 43 дзіцяці), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (24 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму і на месцы вёскі ў 1970 г. пастаўлены абеліскі.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».