pdf

ПЕРАВЕССЕ

Дата стварэння: 02.10.2023 11:57:05

Дата змены: 11.09.2024 16:17:33


location Google location Yandex

Перавессе, вёска, Хойніцкі раёна


Пераве́ссе

Вёска на тэрыторыі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 44 км на поўдзень ад г. Хойнікі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, у Стралічаўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 35 чалавек.

У час карнай аперацыі 23 мая 1943 г. гітлераўцы (т. зв. баявая група Шымана) загубілі 34 жыхары, у т. л. 14 дзяцей, разрабавалі маёмасць і забралі хатнюю жывёлу, вёску (18 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1967 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».