Петрачы́ха
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 4 км на ўсход ад в. Халамер’е Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 64 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 21 жыхара і спалілі вёску (13 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».