Пло́ткі
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 5 км на захад ад в. Заполле Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 176 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (35 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».