По́лцева (Подцава)
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на захад ад в. Курына Курынскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 80 чалавек.
У час карнай экспедыцыі 23 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 29 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы спаленай вёскі ў 1958 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».