pdf

ПОЛЫМЯ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:42:10

Дата змены: 11.09.2024 16:17:34


location Google location Yandex

Полымя, вёска, Гродзенскі раён


По́лымя (другая назва Дзямшы́ ці Дзе́мша — ад прозвішча загубленых жыхароў)

Вёска на тэрыторыі Гродзенскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны ўсход ад в. Бандары Скідзельскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 39 чалавек.

У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (36 чалавек, у т. л. 16 дзяцей) і спалілі вёску (7 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр нацызму пастаўлена стэла з імёнамі загубленых жыхароў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».