pdf

РАЖНОВА

Дата стварэння: 02.10.2023 13:54:38

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Ражнова, вёска, Расонскі раён

Ражно́ва

Вёска на тэрыторыі Расонскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5 км на ўсход ад в. Гальніца Альбрэхтаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 71 чалавек.

У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (23 чалавекі, у т. л. 9 дзяцей), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».