pdf

РУДНЯ

Дата стварэння: 02.10.2023 14:38:11

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Рудня, вёска, Акцябрскі раён

РУДНЯ, вёска, Акцябрскі раён

Помнік на магіле загубленых гітлераўцамі мірных жыхароў вёскі Рудня.

Ру́дня

Вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Акцябрскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жыў 361 чалавек.

У час карных аперацый у красавіку 1942 г. і сакавіку 1944 г. гітлераўцы загубілі 341 жыхара, у т. л. 161 дзіця, разрабавалі маёмасць, вёску (74 двары) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму за 0,5 км ад г. п. Акцябрскі, каля шашы на г. п. Азарычы Калінкавіцкага раёна ў 1975 г. устаноўлены 2 стэлы.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».