pdf

РЭВУТЫ

Дата стварэння: 02.10.2023 14:39:52

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Рэвуты, вёска, Верхнядзвінскі раён


Рэ́вуты (Рэўты)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на поўнач ад в. Чарнавокі Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 92 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 45 жыхароў і спалілі вёску (19 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».