pdf

РЭПАЎШЧЫНА

Дата стварэння: 02.10.2023 15:03:57

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Рэпаўшчына, вёска, Браслаўскі раён

РЭПАЎШЧЫНА, вёска, Браслаўскі раён

Помнік на магіле загубленых гітлераўцамі мірных жыхароў вёскі Рэпаўшчына.

РЭПАЎШЧЫНА, вёска, Браслаўскі раён

Помнік на магіле загубленых гітлераўцамі мірных жыхароў вёскі Рэпаўшчына.

Рэ́паўшчына

Вёска на тэрыторыі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад в. Замошша Ахрэмавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 96 чалавек.

У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 92 жыхары, знішчылі маёмасць, вёску (20 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле 83 ахвяр нацызму на месцы былой вёскі ў 1974 г. устаноўлены скульптура жанчыны-маці і сцяна з імёнамі пахаваных.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».