Сазаны́
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на паўночны ўсход ад в. Сапраны Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 220 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 21 жыхара і спалілі вёску (40 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».