pdf

ДОЎГАЕ ПОЛЕ

Дата стварэння: 24.10.2023 08:55:10

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Доўгае Поле, вёска, Кіраўскі раён


До́ўгае По́ле

Вёска (пасёлак) на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на поўнач ад в. Боркі Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 135 чалавек.

У час карнай аперацыі 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 135 жыхароў і спалілі вёску (20 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Загубленыя жыхары Доўгага Поля пахаваны ў Борках, у 1964 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчыны.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (в. Боркі).