До́ўгае По́ле
Вёска (пасёлак) на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на поўнач ад в. Боркі Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 135 чалавек.
У час карнай аперацыі 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 135 жыхароў і спалілі вёску (20 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Загубленыя жыхары Доўгага Поля пахаваны ў Борках, у 1964 г. на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчыны.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (в. Боркі).
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна / Рэдкал.: В. І. Аўдзеева [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа, 1997.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.