Дата стварэння: 24.10.2023 09:05:09
Дата змены: 11.09.2024 16:15:34
«Белосто́кская пра́вда»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Освобождённый Белосток» як орган Часовага ўпраўлення г. Беластока, затым Беластоцкага абласнога і гарадскога часовага ўпраўлення. У перыяд са студзеня 1940 г. да 21 чэрвеня 1941 г. называлася «Вольная праца», выходзіла як орган Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б, абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Беластоцкага падпольнага абкама КП(б)Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Выдавалася на тэрыторыі Беластоцкага партызанскага злучэння ў Ліпічанскай пушчы ў 1943–1944 гг. Вядома 57 нумароў (№ 44–62) за перыяд з 7 лістапада 1943 г. да 6 чэрвеня 1944 г. на рускай, часткова беларускай і польскай мовах. Рэдактар С. К. Майхровіч. Рэдкалегія: Я. Колас, С. К. Майхровіч, П. С. Пестрак, С. В. Прытыцкі, Я. М. Савіцкая.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «Гродненская правда» (з 22.10.1944). З 1965 г. друкавалася ў якасці органа Гродзенскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
Абласная газета, выходзіць пад назвай «Гродзенская праўда» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскі абласны і Гродзенскі гарадскі Саветы дэпутатаў, абласное ўнітарнае інфармацыйна-рэкламнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Гродненская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 4. Кн. 1 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал.: У. П. Верхась [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.