pdf

«БОЛЬШЕВИСТСКАЯ ПРАВДА»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:06:09

Дата змены: 11.09.2024 16:12:34


«Большеви́стская пра́вда»

Газета, орган камандавання і партыйнай арганізацыі партызанскай брыгады «Дзядзькі Колі» ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выходзіла ў 1942–1944 гг. на тэрыторыі Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны ў падпольнай друкарні Барысаўскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)‌Б каля возера Палік (Барысаўскі раён, Мінская вобласць). У асноўным выдавалася з перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Вядома 36 нумароў (№ 7–9 за 1942; № 2–22 за 1943; № 1–12 за 1944) за перыяд з 7 лістапада 1942 г. да 29 мая 1944 г. на рускай мове. Нумары за 1942 г. машынапісныя. Рэдактар Д. Ф. Капыткоў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  6. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.