pdf

«БОЛЬШЭВІЦКІ СЦЯГ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:09:10

Дата змены: 11.09.2024 16:09:03


«Большэві́цкі сцяг» («Бальшавіцкі сцяг»)

Газета, заснавана ў сакавіку 1935 г. як орган Смілавіцкага райкама КП(б)‌Б і Смілавіцкага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці. Орган Рудзенскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці ў перыяд з сакавіка 1938 г. да 20 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Рудзенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1942–1944 гг. Нумары 1–12 газеты за 1942–1943 гг. выйшлі пад назвай «В бой за Родину». Асобныя нумары газеты за 1943 г. выдаваліся ў г. Слуцк (№ 5, 6), у вёсках Грэск (№ 7) і Смілавічы (№ 12) Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Вядомы 44 нумары (№ 1 за 1942; № 2–12, 58–66, 68–83 за 1943; № 1–9 за 1944) за перыяд з 6 лістапада 1942 г. да 5 мая 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар М. С. Ciротка.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У канцы снежня 1952 г. яе назва змянілася на «Сталінская праўда». З 1955 г. газета называлася «Рудзенская праўда», друкавалася як орган Рудзенскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 6 за 21 студзеня 1960 г.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  6. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  7. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.

  8. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.