ВЕСТНИК РОДИНЫ, перыядычны лісток Мінскага падпольнага гаркама КП(б)‌Б
pdf

«ВЕСТНИК РОДИНЫ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:13:37

Дата змены: 11.09.2024 14:53:38


«Ве́стник Ро́дины»

Назва перыядычнага выдання (лістка) Мінскага падпольнага гаркама КП(б)‌Б у Вялікую Айчынную вайну.

Выходзіў ў студзені — лютым 1942 г. у Мінску ў дзвюх падпольных друкарнях: на вуліцы Астроўскага, 7 (вул. Ракаўская з 1993) і ў завулку Дабрамысленскім, 7. З мэтай канспірацыі лісток выдаваўся ад імя Палітупраўлення Заходняга фронту. Зберагліся 3 нумары за 18 і 25 студзеня, 1 лютага 1942 г. на рускай мове. Рэдактар М. І. Талкачоў. У падрыхтоўцы матэрыялаў да друку ўдзельнічалі члены гаркама В. К. Нікіфараў і У. С. Амельянюк.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. Марцелев С. В. Печать Советской Белоруссии: исторический очерк. – Минск: Издательство «Беларусь», 1967.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.