Дата стварэння: 24.10.2023 09:14:08
Дата змены: 11.09.2024 14:52:01
«Ві́цебскі рабо́чы»
Газета, заснавана ў кастрычніку 1917 г. пад назвай «Известия Военно-революционного комитета города Витебска». З 1924 г. мела назву «Заря Запада», з 1929 г. — «Віцебскі пралетарый». З красавіка 1938 г. называлася «Віцебскі рабочы», з’яўлялася органам Віцебскага абкама і гаркама КП(б)Б, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
У час Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна ў 1942–1944 гг. Друкавалася на акупіраванай тэрыторыі ў в. Булы Суражскага раёна Віцебскай вобласці, а потым у савецкай прыфрантавой паласе. Вядома больш за 100 нумароў газеты за перыяд з 7 чэрвеня 1942 г да 24 чэрвеня 1944 г. на беларускай мове. Перыядычнасць у асноўным адзін раз на тыдзень. Агульны тыраж 6–7 тыс. экзэмпляраў. Рэдактары: В. Е. Самуцін (да 23.4.1943), А. С. Крушынскі (з 28.5.1943). Намеснік адказнага рэдактара за № 165 і № 166 у 1942 г. — М. М. Унукаў. Адказны рэдактар за № 22, 23, 30, 40, 44 у 1944 г. — [М. Рымар].
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З лютага 1965 г. друкавалася як орган Віцебскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
З 1991 г. абласная газета, выходзіла пад папярэдняй назвай 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 ліпеня 2013 г., адбылося яе зліццё з газетай «Народнае слова». У выніку створана абласная газета «Витебские вести», выходзіць 2 разы на тыдзень на рускай мове.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Витебская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 2. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: у 2 кн. Кн. 1 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.