pdf

ДНЯПРОЎСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 24.10.2023 09:18:41

Дата змены: 11.09.2024 16:03:56

Дняпро́ўскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

Часці і злучэнні Чырвонай арміі, якім за фарсіраванне ў 1943 г. р. Дняпро ў раёне г. Рэчыца ў Вялікую Айчынную вайну было нададзена ганаровае найменне «Дняпроўскія».

Злучэнні і часці, якім нададзена ганаровае найменне «Дняпроўскія»: 106‑я (палкоўнік М. М. Уласаў) і 193‑я (палкоўнік А. Р. Фралянкоў) стралковыя дывізіі, 143‑і (падпалкоўнік I. Р. Алейнік) і 218‑ы (падпалкоўнік А. А. Новікаў) мінамётныя палкі, 61‑ы асобны матарызаваны пантонна-маставы батальён (маёр А. П. Трусаў).

За паспяховае фарсіраванне Дняпра і замацаванне на захопленым плацдарме 183 воінам 65‑й арміі прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, шэраг злучэнняў і часцей узнагароджаны ордэнамі СССР.