pdf

«ЗА ПОБЕДУ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:21:10

Дата змены: 11.09.2024 14:58:23


«За побе́ду»

Газета, заснавана ў 1939 г. (першы вядомы нумар — № 4 за 8.1.1940) пад назвай «Новы шлях» як орган Пастаўскага павятовага камітэта КП(б)‌Б, затым Пастаўскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці (29.1.1940–19.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Пастаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядомы 3 нумары: № 1 і № 2 за лістапад 1943 г.; № 3 за студзень 1944 г. на рускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «Савецкі шлях». З 26 красавіка 1962 г. мела назву «Звязда». З 1965 г. друкавалася як орган Пастаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савета народных дэпутатаў з 1977) Віцебскай вобласці.

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Пастаўскі край» 2 разы на тыдзень. Заснавальнікі — Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Витебская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 2. Кн. 2 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2001.

  8. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.