ЗА РАДЗІМУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Мазырскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці
pdf

«ЗА РАДЗІМУ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:21:46

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


«За Радзі́му»

Газета, заснавана ў кастрычніку 1930 г. пад назвай «Калгаснік Мазыршчыны» як орган Мазырскага райкама КП(б)‌Б, райвыканкама і райпрафсавета. У перыяд з 7 лістапада 1938 г. да 1 ліпеня 1941 г. орган Мазырскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці, мае назву «Калгаснік».

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Мазырскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядомы 4 нумары за 1943 г. на беларускай і рускай (№ 5) мовах: № 1 за 5 верасня; № 2 за 2 кастрычніка, № 3 за 10 кастрычніка, № 5 за 7 лістапада. Рэдактар У. Я. Басак.

Пасля вызвалення БССР газета выходзіла пад даваеннай назвай. Выданне спынена на № 5 за 8 студзеня 1956 г. Газета адноўлена ў красавіку 1962 г. пад назвай «Камуніст Палесся». З 1965 г. друкавалася як орган Мазырскага райкама і Мазырскага гаркама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.

З 1991 г. раённая грамадска-палітычная газета, выходзіць пад назвай «Жыццё Палесся» 4 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Мазырскі раённы выканаўчы камітэт і Мазырскі раённы Савет дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Гомельская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 3. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.