Дата стварэння: 24.10.2023 09:23:06
Дата змены: 11.09.2024 14:35:47
«За Ро́дину»
Газета, заснавана ў студзені 1931 г. пад назвай «Прамень камунізма» як орган Шклоўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 6 ліпеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Шклоўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 14 нумароў (№ 31–37 за 1943; № 1–7 за 1944) за перыяд з 1 жніўня 1943 г. да 17 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактар І. С. Шчарбакоў.
Пасля вызвалення БССР выходзіла пад назвай «Чырвоны барацьбіт» (15.2.1945–26.4.1962). Пасля перапынку ў выданні адноўлена ў сакавіку 1963 г. пад назвай «Ударны фронт». З 1965 г. друкавалася як орган Шклоўскага райкама КПБ i раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад той жа назвай 2 разы на тыдзень на рускай мове. Заснавальнікі — Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт і Шклоўскі раённы Савет дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна / Рэдкал.: Л. М. Анціпенка [і інш.]. – Мінск: Універсітэцкае, 1998.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.
Борисенко Н. С. Партизанские «друкары» Могилёвщины: и словом, и пулей! – Могилёв: Могилёвская областная укрупнённая типография имени Спиридона Соболя, 2020.
Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.