ЗА РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Свяцілавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Гомельскай вобласці
pdf

«ЗА РОДИНУ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:23:26

Дата змены: 11.09.2024 14:35:47


«За Ро́дину»

Газета, заснавана ў 1935 г. пад назвай «Сцяг Леніна» як орган Свяцілавіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 10 жніўня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Свяцілавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядомы адзін нумар за 15 верасня 1943 г. (№ 1) на рускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай як орган Свяцілавіцкага райкама КПБ i раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 100 за 16 снежня 1956 г.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  6. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.