Дата стварэння: 24.10.2023 09:24:12
Дата змены: 11.09.2024 14:43:24
«За свабо́днае жыццё́»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення г. Глыбокае, затым Часовага ўпраўлення Глыбоцкага павета, павятовага камітэта КП(б)Б і выканаўчага камітэта Дзіснянскага павета. У перыяд з 5 лютага 1940 г. да 23 чэрвеня 1941 г. выходзіла як орган Глыбоцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Глыбоцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў друкарні Дунілавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці ў 1944 г. Вядомы 3 нумары: за май (№ 1) і чэрвень (№ 2, 3) 1944 г. на беларускай і рускай (№ 3) мовах.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 20 верасня 1948 г. змяніла назву на «Сцяг камунізма». З мая 1962 г. называлася «Шлях перамогі». З 1965 г. друкавалася як орган Глыбоцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Віцебскай вобласці.
З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Веснік Глыбоччыны» 2 разы на тыдзень на рускай і беларускай мовах. Заснавальнікі — Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Витебская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 2. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.