Дата стварэння: 24.10.2023 09:24:26
Дата змены: 06.03.2025 10:47:22
«За свобо́ду» («За свабоду»)
Газета, орган Пліскага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны. Выходзіла ў 1943–1944 гг. на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Вядома 6 нумароў (№ 27–31 за 1943; № 34 за 1944) за перыяд з 10 верасня 1943 г. да 1 студзеня 1944 г. на беларускай (№ 27, 28) і рускай мовах. Рэдактар А. Ц. Васілеўскі.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 1947 г. мела назву «Сцяг перамогі». Друкавалася як орган Пліскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Полацкай (з верасня 1944), Маладзечанскай (з 1954) і Віцебскай (з 1960) абласцей. Выданне спынілася на № 34 за 25 красавіка 1962 г.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.