Дата стварэння: 24.10.2023 09:24:41
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«За Сове́тскую Белору́ссию»
Газета, заснавана ў красавіку 1940 г. пад назвай «За высокий урожай» як орган Зэльвенскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Зэльвенскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 11 нумароў (№ 8–18) за перыяд з 25 сакавіка да 3 чэрвеня 1944 г.
Пасля вызвалення БССР выходзіла пад назвай «Сталинский призыв». З ліпеня 1956 г. мела назву «Путь к коммунизму». З 19 красавіка 1962 г. па снежань 1966 г. адбыўся перапынак у выданні газеты ў сувязі з рэарганізацыяй раёна. З 1967 г. выходзіла пад назвай «Праца». Друкавалася як орган Зэльвенскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.
Раённая газета, выходзіць пад папярэдняй назвай 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт і Зэльвенскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Гродненская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 4. Кн. 2 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.