Дата стварэння: 24.10.2023 09:25:58
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«За Сове́тскую Ро́дину»
Газета, заснавана ў 1932 г. (першы вядомы нумар — № 12 за 2.3.1934) пад назвай «Калгасны шлях» як орган Прапойскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны орган Прапойскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядомы 2 нумары за 12 і 25 верасня 1943 г. (№ 1, 2) на рускай мове. Рэдактар В. Я. Гапееў.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай. З красавіка 1962 г. па сакавік 1965 г. адбыўся перапынак у выданні газеты ў сувязі з рэарганізацыяй раёна. З красавіка 1965 г. мела назву «Ленінскае слова». Друкавалася як орган Слаўгарадскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
З 2007 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Прысожскі край» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 1999.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Борисенко Н. С. Партизанские «друкары» Могилёвщины: и словом, и пулей! – Могилёв: Могилёвская областная укрупнённая типография имени Спиридона Соболя, 2020.