Дата стварэння: 24.10.2023 09:27:02
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«За Сове́тскую Ро́дину»
Газета, заснавана ў красавіку 1918 г. пад назвай «Известия Климовичского уездного исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов» як выданне павятовага камітэта РКП(б). У маі — жніўні 1919 г. мела назву «Климовичская беднота», выдавалася Клімавіцкім павятовым выканаўчым камітэтам. З 25 мая 1930 г. да 13 ліпеня 1941 г. выходзіла пад назвай «Камуна» як орган Клімавіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета працоўных дэпутатаў Магілёўскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Клімавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядомы 4 нумары за 1943 г.: № 36 за 9 ліпеня, № 37 за 21 ліпеня, № 38 за 7 жніўня, № 39 за 9 жніўня на рускай мове.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «Молат». З мая 1962 г. называлася «Новае жыццё». З 1965 г. друкавалася як орган Клімавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
З 1990 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Родная ніва» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Клімавіцкі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Могилёвская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 6. Кн. 2: Л—Я / Редкол.: О. В. Ванина (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Борисенко Н. С. Партизанские «друкары» Могилёвщины: и словом, и пулей! – Могилёв: Могилёвская областная укрупнённая типография имени Спиридона Соболя, 2020.
Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.