ЗА СОВЕТСКУЮ РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Гродзенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Беластоцкай вобласці
pdf

«ЗА СОВЕТСКУЮ РОДИНУ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:27:18

Дата змены: 11.09.2024 14:28:46


«За Сове́тскую Ро́дину»

Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Свабодная Беларусь» як орган Часовага ўпраўлення г. Гродна і Гродзенскага павета (да 18.12.1939), Гродзенскага павятовага камітэта і гаркама КП(б)‌Б, павятовага і гарадскога выканаўчых камітэтаў (20.12.1939–29.1.1940), Гродзенскага гаркама і Гродзенскага райкама КП(б)‌Б, гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў працоўных Беластоцкай вобласці (30.1.1940–21.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Гродзенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла ў 1944 г. у друкарні Скідзельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Беластоцкай вобласці. Вядома 10 нумароў за перыяд з 27 сакавіка 1944 г. да 30 мая 1944 г. на рускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвамі «Свободная Белоруссия» (да 19.10.1944), «За Советскую Родину» (да 18.10.1957), «Советская Родина» (да 28.4.1962). З 1962 г. мела назву «Сельская новь». З мая 1965 г. друкавалася як орган Гродзенскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977). З 1996 г. — «Сельская навіна».

З 2003 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Перспектыва» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт і Гродзенскі раённы Савет дэпутатаў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Гродненская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 4. Кн. 2 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.