pdf

ЗАЛАТОЕ ДНО

Дата стварэння: 24.10.2023 09:28:07

Дата змены: 11.09.2024 15:00:12


location Google location Yandex

Залатое Дно, вёска, Быхаўскі раён


Залато́е Дно

Вёска на тэрыторыі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася на поўнач ад чыгуначнай станцыі Тошчыца Навабыхаўскага сельсавета.

У час карнай аперацыі ў ліпені 1942 г. гітлераўцы загубілі аднаго жыхара, ўсіх працаздольных мужчын адправілі ў канцлагер, астатніх жыхароў (старых, жанчын і дзяцей) выгналі з вёскі, якую спалілі (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1973 г. пастаўлены мемарыяльны знак.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.