pdf

«ЗАРА КАМУНЫ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:28:44

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


«Зара́ Каму́ны»

Газета, заснавана ў лістападзе 1930 г. пад назвай «Рэчыцкая праўда» як орган Рэчыцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. З 10 чэрвеня 1938 г. мела назву «Зара Камуны». Выходзіла да 11 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Рэчыцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядома 8 нумароў (№ 1–4, 6–9) за перыяд з 24 жніўня да 9 лістапада 1943 г. на беларускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 26 красавіка 1962 г. мае назву «Дняпровец». З красавіка 1965 г. друкавалася як орган Рэчыцкага райкама і Рэчыцкага гаркама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць «Дняпровец» 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт і Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Гомельская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 3. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.