Дата стварэння: 24.10.2023 09:29:51
Дата змены: 11.09.2024 16:09:03
«Заря́»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Рабочы» (26.9 — 24.12.1939) як орган Брэсцка-Літоўскага Часовага ўпраўлення, затым Часовага ўпраўлення г. Брэст. З 1940 г. мела назву «Зара». У перыяд з 1 студзеня 1940 г. да 21 чэрвеня 1941 г. выходзіла як орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Выдавалася каля возера Спораўскае Бярозаўскага раёна і ва ўрочышчы Хаваншчына каля в. Корачын Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці пры штабе Брэсцкага партызанскага злучэння ў 1943–1944 гг. Вядома 60 нумароў за перыяд з 6 мая 1943 г. да 26 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Тыраж кожнага нумара складаў 200–300 экзэмпляраў. Рэдактар В. Ф. Калібераў.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З лютага 1965 г. друкавалася як орган Брэсцкага абкама і Брэсцкага гаркама КПБ, абласнога i гapадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
Абласная газета, выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Брестская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 1. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэста: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2001.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.