pdf

«ЗВЕЗДА»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:30:43

Дата змены: 11.09.2024 16:09:03

ЗВЕЗДА, газета

Газета «Звезда» («Звязда») — орган Навагрудскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Звезда́» («Звязда»)

Газета, заснавана ў 1939 г. пад назвай «Звязда» як орган Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і г. Навагрудак, затым Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і павета, Часовага ўпраўлення г. Навагрудак і Навагрудскага павета, Навагрудскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканаўчага камітэта. Орган Навагрудскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці (20.2.1940–20.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Навагрудскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Вядома 7 нумароў (№ 13, 14 за 1943; № 8–12 за 1944) за перыяд з 27 лістапада 1943 г. да 27 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Загаловак № 8 за 1 мая 1944 г. на беларускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У маі 1962 г. назва змянілася на «Новае жыццё». Са жніўня 1966 г. друкавалася як орган Навагрудскага райкама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

Раённая газета, выдаецца пад той жа назвай 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт і Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў.