pdf

«НОВЫЙ ПУТЬ»

Дата стварэння: 24.10.2023 09:36:19

Дата змены: 11.09.2024 16:01:20


«Но́вый путь»

У час Вялікай Айчыннай вайны назва акупацыйных пранацысцкіх газет, якія выдаваліся ў 1942–1944 гг. у гарадах Магілёў і Бабруйск Магілёўскай вобласці, Барысаў і Чэрвень Мінскай вобласці, Віцебск, Лепель і Орша Віцебскай вобласці, абласных цэнтрах Баранавічы, Беласток і Гомель на рускай мове з дазволу, пры дапамозе і пад кантролем германскіх ваенных улад у перыяд акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Выходзілі 1–2 разы на тыдзень.

Выданне газет курыраваў аддзел прапаганды штаба тылавога раёна групы армій «Цэнтр».

На старонках газет друкаваліся выкладзеныя ў прагерманскім нацысцкім духу ваенныя і міжнародныя агляды, зводкі і карэспандэнцыі з фронту, навіны гарадскога і правінцыяльнага жыцця, культуры, антысавецкая і антысеміцкая публіцыстыка, літаратурныя творы, гаспадарчыя парады і інш. Бабруйская і віцебская газеты «Новый путь» мелі шматтыражныя дадаткі «Женский листок», «Сельскохозяйственный листок», «Новь» і інш.


Літаратура
  1. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны. – Минск: БелНИИДАД, 1996.

  2. Жумар С. У. «Новы шлях» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999.